Мінспорту разаслала «чорныя спісы» спартсменаў чыноўнікам выканкамаў, дзе павінны адмаўляць ва ўзгадненні кантрактаў
Як стала вядома «Трыбуне», у Мінспорту кіраўнікам клубаў паведамiлі, што ад «нелаяльных» спартсменаў трэба пазбаўляцца без спроб заступніцтва.
– Bедамства дало зразумець, што «лiтасцi» больш не плануецца, а ідэалагічная праца будзе толькі больш жорсткай. Карацей, калі хтосьцi хоць раз публічна павёў сябе так, як рэжым лічыць «няправільным», то ў белфутболе на сезон-2023 ён заставацца не павінен.
Дадаткова «чорныя спісы» былі разасланыя ці ў папяровым, ці ў электронным выглядзе (больш ніякіх вусных распараджэнняў) ва ўпраўленні спорту і турызму пры выканкамах. З дадзенымі структурамі клубы, якія падсілкоўваюцца за кошт дзяржаўнага і мясцовага бюджэту (гэта значыць амаль усе), узгадняюць кантракты. Цяпер чыноўнікі атрымалі інструкцыю і будуць уважліва сачыць, ці не спрабуюць у камандах займець тых, каго забаранілі ў міністэрстве.
Ужо ў цяперашняе міжсезонне некаторым клубам менавіта па вышэйапісаных прычынах прыйшлося расставацца з гульцамі, з якімі жадалі падоўжыць супрацоўніцтва, – паведамляе крыніца.


