Усе навіны

Максім Валадзько: «Узровень чэмпіянату Андоры стаў для мяне адкрыццём. Напаўнагі гуляць няма нават думкі»

11 снежня 2022, 11:55

Беларускі абаронца «Санта-Каломы» Максім Валадзько распавёў пра ўзровень лігі ў якой ён зараз выступае.

– Як табе ўзровень андорскай лігі? Ці можаш параіць іншым гульцам з краін СНД паспрабаваць свае сілы там?

– Узровень чэмпіянату стаў для мяне прыемным адкрыццём. Калі прыняў рашэнне аб пераходзе, воляй-няволяй наведвалі думкі, што тут гуляюць аматары ці нешта накшталт. Па факце ж тут шмат якасных футбалістаў, нават тых, хто гуляў у Ла Лізе. Напаўнагі гуляць няма нават думкі, кожную гульню даводзіцца выкладвацца па максімуму.

Параіць прыехаць гульцам з СНД магу, але не факт, што той, хто прыедзе, падыдзе ў тую ці іншую каманду. Ніхто проста так тут месца ў складзе не аддасць, – сказаў Валадзько.