Усе навіны

Аліўе Жыру: «Пашанцавала, што Кейн не рэалізаваў пенальці»

11 снежня 2022, 14:00

Форвард зборнай Францыі Аліўе Жыру пракаментаваў перамогу над Англіяй (2:1) у чвэрцьфінале ЧС-2022.

«Усе галы важныя. 52-м голам за зборную Францыі я апярэдзіў Цьеры Анры ў спісе лепшых бамбардзіраў каманды, але гол Англіі, 53-й, магчыма, нават лепш. За хвіліну да гэтага ў мяне быў яшчэ адзін шанец, у якім я мог забіць. Я думаў, што магу атрымаць яшчэ адзін шанц, і гэта было неверагодна.

Сённяшні матч нагадаў мне сустрэчу супраць Бельгіі на ЧС-2018. Мы змагаліся зубамі і пазногцямі. Яны вярнуліся ў гульню, пачалі верыць, але мы паказалі, што можам быць небяспечнымі ў контратацы.

Нам крыху пашанцавала, таму што Кейн не рэалізаваў пенальці, але мы выклаліся па поўнай і змагаліся з усіх сіл. Гэта нагадвае мне менталітэт 2018 года. Гэтая група гульцоў заслугоўвае гуляць у паўфінале», – сказаў Жыру.