«Барса» плануе падоўжыць кантракт з Дэмбеле, Усман шчаслівы ў клубе
Як паведамляе Diario Sport, «Барса» вернецца да ідэі з пралангацыяй пагаднення Дэмбеле ў канцы сезона. Усман шчаслівы ў Каталоніі, а Хаві лічыць яго адным з ключавых футбалістаў каманды ў далейшым.
У вінгера «Барселоны» Усмана Дэмбеле дзейнічае кантракт з клубам да лета 2024 года.
Пагадненне было працягнута летам 2022 года з сумай выкупу за 100 мільёнаў еўра.
«Блаўгранас» хочуць захаваць 25-гадовага француза на працяглы час, але папярэдні кантракт прадугледжвае 1-гадовае падаўжэнне да 2025-га, каб бакі маглі абдумаць мэтазгоднасць далейшага супрацоўніцтва і не мелі нявызначанасці адносна лёсу гульца, як гэта было летам 2022-га.
Чакаецца, што перагаворы пачнуцца вясной.
Нагадаем, што Дэмбеле выступае са зборнай Францыі на ЧС-2022 у якасці асноўнага гульца.
⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com