Усе навіны

Італьянец Арсата будзе судзіць матч Аргенціна – Харватыя

11 снежня 2022, 20:59

Галоўным арбітрам матча 1/2 фіналу ЧС-2022 АргенцінаХарватыя прызначаны італьянец Даніэле Арсата.

Асістэнты галоўнага арбітра – яго землякі Чыра Карбонэ і Алесандра Джалаціні. 4-ы арбітр – Махамед Абдула Махамед з ААЭ.

Арбітры ВАР – Масіміліяна Іраці і Паола Валеры, якія таксама прадстаўляюць Італію.

Матч Аргенціна – Харватыя адбудзецца 13 снежня. Пачатак а 22:00.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com