Усе навіны

«ПСЖ» гатовы плаціць Рэшфарду 850 тысяч фунтаў у тыдзень

12 снежня 2022, 10:55

«ПСЖ» гатовы зрабіць нападніка «Манчэстар Юнайтэд» Маркуса Рэшфарда адным з самых высокааплатных гульцоў свету ў выпадку яго трансферу, паведамляе Mirror.

Адзначаецца, што парыжане могуць прапанаваць 25-гадоваму ангельцу зарплату ў 850 тысяч фунтаў у тыдзень. Раней прадстаўнікі клуба Публічна заяўлялі пра жаданне бачыць Рэшфарда ў камандзе.

Галоўны трэнер «МЮ» Эрык тэн Хаг заявіў, што кантракт з Маркусам будзе аўтаматычна падоўжаны да лета 2024 года.

У бягучым сезоне на рахунку форварда 11 галоў і 3 асісты ў 24 матчах.