Усе навіны

Гары Нэвіл: «Слёзы Раналду ў падтрыбунным памяшканні – гэта жудасныя кадры»

12 снежня 2022, 12:07

Былы абаронца «Манчэстар Юнайтэд» Гары Нэвіл пракаментаваў эмоцыі капітана зборнай Партугаліі Крышціяну Раналду пасля вылету з ЧС-2022.

«Я павінен успомніць пра Раналду, таму што бачыў кадры яго слёз у падтрыбунным памяшканні. Яны жудасныя для мяне.

Гэта быў момант, калі ён зразумеў, што яго мары выйграць чэмпіянат свету для сваёй краіны разбіліся. Мы ўсе былі ў такой сітуацыі ў канцы кар'еры, але ён адзін з найвялікшых, калі не найвялікшы футбаліст усіх часоў.

Было жудасна бачыць яго такім. Апошнія некалькі месяцаў сталі цяжкімі для Крышціяну», – сказаў Нэвіл.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com