Усе навіны

Ліянэль Скалоні: «Аргенціна ўмее прайграваць. Пасля паражэння ад Саудаўскай Аравіі мы спакойна пайшлі ў гатэль»

12 снежня 2022, 19:01

Галоўны трэнер зборнай Аргенціны Ліянэль Скалоні адказаў на абвінавачанне ў тым, што яго каманда не ўмее прайграваць.

«Трэба пазбавіцца гэтага міфа. Мы ўмеем і выйграваць, і прайграваць. Калі мы прайгралі Саудаўскай Аравіі, мы спакойна адышлі ў гатэль, нічога не кажучы.

Калі мы выйгралі Кубак Амерыкі ў Бразіліі, мы ўбачылі, думаю, адзін з самых выдатных прыкладаў спартыўнага духу, калі Месі, Неймар, Парэдэс і іншыя гульцы былі разам у тунэлі «Мараканы», – сказаў Скалані.

У 1/2 фіналу ЧС-2022 Аргенціна згуляе з Харватыяй. Матч адбудзецца 13 снежня.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com