Усе навіны

Яромка стаў галоўным трэнерам «Мінска»

13 снежня 2022, 16:03

Як паведамляе прэс-служба «Мінска», Сяргей Яромка стаў галоўным трэнерам каманды. Пагадненне клуба з 55-гадовым спецыялістам разлічана на адзін год.

Яромка ўжо працаваў з «гараджанамі». Упершыню каманду ён узначаліў у 2004 годзе і кіраваў калектывам па кастрычніку 2009 года. За гэты час «Мінск» выйграў першую лігу ў 2006 і 2008 гадах, упершыню ў гісторыі сталічнага клуба дэбютаваў у вышэйшай лізе ў 2007 годзе.

У далейшым працаваў спартыўным дырэктарам «Мінска», пасля чаго трэніраваў мінскае «Дынама», СКВІЧ, «Белшыну», казахстанскі «Іртыш», «Гарадзею» і маладзёжную зборную Беларусі.

Мае міжнародную ліцэнзію УЕФА катэгорыі PRO.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com