Усе навіны

Прэзідэнт Федэрацыі футбола Саўдаўскай Аравіі адмаўляе інфармацыю, што гульцы зборнай атрымаюць па Rolls Royce за перамогу над Аргенцінай

13 снежня 2022, 21:40

Прэзідэнт Федэрацыі футбола Саўдаўскай Аравіі Ясір Аль-Мішаль абверг інфармацыю, што гульцы зборнай, якія прынялі ўдзел у перамозе над Аргенцінай (2:1) на ЧС-2022, атрымаюць ад урада краіны па Rolls Royce.

«Не, не, не. Нашы футбалісты гулялі ў гонар прадстаўляць сваю нацыю. Яны мелі гонар і шчасце прадстаўляць нацыянальную зборную ў гістарычным матчы супраць Аргенціны. Чуткі не адпавядаюць рэчаіснасці.

Вядома, у іх быў бонус, але гэта быў звычайны бонус. Для гэтага ёсць правілы. Яны не гуляюць бонусы, яны гуляюць за сваю краіну. Каб тварыць сваю гісторыю. Многія з іх сталі вядомыя пасля перамогі над Аргенцінай», - сказаў Аль-Мішаль

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com