Усе навіны

Ліянэль Месі: «Я б аддаў прыз гульца матчу Альварэсу»

14 снежня 2022, 08:48

Капітан зборнай Аргенціны Ліянэль Месі высока ацаніў гульню нападаючага Хуліяна Альварэса ў паўфінале ЧС-2022 супраць Харватыі (3:0).

«Кожны згуляў добра, але калі б прыйшлося выбіраць, то я аддаў бы прыз гульца матчу Альварэсу. У яго выдаўся неверагодны матч, ён ствараў прастору, ваяваў, бегаў. Хуліян вылучаўся», – сказаў Месі.

Альварэс вызначыўся дублем, а таксама зарабіў пенальці ў момант з першым голам каманды.