Усе навіны

Аляксандр Глеб пра поспехі «Энэргетыка-БДУ»: «Яны проста ўпэўненыя ў сабе, выходзяць, гуляюць, змагаюцца»

14 снежня 2022, 18:20

«БДУ так выдатна правёў гэты чэмпіянат, гэта ў другую чаргу заслуга трэнерскага штабу, хлапцоў. У першую чаргу галоўны ідэйны натхняльнік – Юрэвіч. Велізарны досвед у чалавека, бачанне, ён ведае, адчувае, што трэба. Яны працуюць як ненармальныя. І вось вынік. А гэта плюс.

Хлопцы вераць у сябе. Няма гэтага ціску, калі ты выходзіш супраць «Дынама», БАТЭ. Імёны не душаць на іх. Яны проста ўпэўненыя ў сабе, выходзяць, гуляюць, змагаюцца. І прыклад для ўсіх маладых хлопцаў, што трэба верыць у сябе, трэба шмат працаваць і не адчайвацца, калі нешта не атрымліваецца. Гэта прыходзіць толькі праз працу», – сказаў Глеб.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com