Усе навіны

Джанлука Дзі Марцыа: «Калі Неймар, Мбапэ і Месі застануцца ў «ПСЖ», Рэшфард не стане гульцом асновы»

15 снежня 2022, 22:39

Італьянскі трансферны эксперт Джанлука Дзі Марцыа падзяліўся меркаваннем з нагоды будучага форварда «Манчэстэр Юнайтэд» Маркуса Рэшфарда.

– Рэшфарда звязваюць з «ПСЖ». Гэта наступны ўзровень для яго?

– Калі ён хоча быць галоўным у «ПСЖ», то не. У іх ёсць Неймар, Мбапэ і Месі. Калі ўсе яны застануцца ў Парыжы, ён ніколі не стане гульцом асновы. Калі яны застануцца ў «ПСЖ», то Рашфарду не час пераязджаць у Парыж.

Правільны момант наступіць тады, калі сыдуць Месі, Неймар або Мбапэ. Ён павінен старанна падумаць, ці з'яўляецца «ПСЖ» лепшым рашэннем для яго, але гэта ў асноўным залежыць ад сыходу аднаго з гэтых трох чараўнікоў, – сказаў Дзі Марцыа.