Усе навіны

Джанлука Ды Марцыа: «Ліверпуль» – месца мары для Белінгема, а «МЮ», здаецца, выбыў з гонкі. Цэннік – 100-130 млн еўра »

16 снежня 2022, 14:25

Італьянскі трансферны эксперт Джанлука Ды Марцыа падзяліўся меркаваннем пра будучыню паўабаронцы дортмундскай «Барусіі» Джуда Белінгема.

«Ліверпуль» быў бы добрым выбарам для яго, таму што Юрген Клоп з“яўляецца выдатным трэнерам для любога гульца, які пераходзіць з дортмундскай «Барусіі» на «Энфілд». Клоп ведае Бундэслігу як свае пяць пальцаў і быў бы ідэальным трэнерам, каб выціснуць усё з Белінгема. Акрамя таго, «Ліверпулю» патрэбен такі гулец, як Белінгем, але кошт ускладняе заключэнне здзелкі.

Гэта ўсё роўна будзе летняя дамова. Нядаўна ён прамяняў старога агента на новага, але гэта не мае дачынення да перамоваў. Яго бацькі зараз адказваюць за перамовы, але я не думаю, што ў студзені што-небудзь будзе. Калі вы спытаеце мяне, то «Ліверпуль» з'яўляецца месцам мары для Белінгема, а «Манчэстэр Юнайтэд», здаецца, выбыў з гонкі. Цэннік – ад 100 да 130 мільёнаў еўра», – сказаў Ды Марцыа.