Усе навіны

ФІФА пашырыла клубны чэмпіянат свету да 32 каманд

16 снежня 2022, 15:19

Прайшло паседжанне ФІФА, на якім былі прынятыя змены ў фармат правядзення клубнага чэмпіянату свету.

Пачынаючы з 2025 года, у турніры будуць прымаць удзел 32 каманды.

Клубны чэмпіянат свету зараз будзе праходзіць раз на 4 гады.

Акрамя таго, ФІФА зацвердзіла, што клубны чэмпіянат свету-2022 пройдзе ў Марока – з 1 па 11 лютага 2023 года па старым фармаце.

У апошнія гады ў клубным чэмпіянаце свету ўдзельнічала 6-7 каманд, а праходзіў ён кожны год.

Ведрыч
Фифа хуйней страдает.
Адказаць
1