Усе навіны

Інфантына зможа займаць пасаду прэзідэнта ФІФА да 2031 года

16 снежня 2022, 19:37

Савет ФІФА даў Джані Інфантына магчымасць займаць пасаду прэзідэнта арганізацыі да 2031 года, паведамляе Inside the Games.

Прэзідэнт ФІФА можа знаходзіцца на сваёй пасадзе не больш за тры чатырохгадовыя тэрміны. Інфантына заняў яе ў 2016 годзе на пазачарговым кангрэсе пасля адстаўкі Зепа Блатэра і быў пераабраны ў 2019 годзе.

Згодна з рашэннем камітэта ФІФА па кіраванні, аўдыту і адпаведнасці, першыя тры гады Інфантына на пасадзе прэзідэнта не з'яўляецца першым тэрмінам. Такім чынам, тэрміны лічацца з 2019 года, што азначае, што Інфантына ў выпадку перавыбрання можа застацца на сваёй пасадзе да 2031 года.

У Інфантына ёсць шанец быць прэзідэнтам ФІФА 15 гадоў, нягледзячы на абмежаванні ў тры чатырохгадовыя тэрміны.