Усе навіны

Яўген Абрамовіч трэніруецца з «Тарпеда-БелАЗ»

16 снежня 2022, 19:33

Ураджэнец Барысава Яўген Абрамовіч вярнуўся ў склад «Тарпеда-БелАЗ».

Мінулы сезон 27-гадовы галкіпер правёў у арэндзе ў дзяржынскім «Арсенале». У 29 матчах вышэйшай лігі Абрамовіч прапусціў 40 мячоў. Пры гэтым у 7 гульнях галкіпер не прапускаў.

Па выніках сезона каманда вылецела ў Д2.