Усе навіны

Брозавіч прапусціць матч з Марока

16 снежня 2022, 21:58

Паўабаронца зборнай Харватыі Марцэла Брозавіч не згуляе ў матчы за трэцяе месца на ЧС-2022 супраць Марока.

Як паведамляе calciomercato.com, у гульца цягліцавы дыскамфорт. Хоць траўму ў яго не знайшлі, галоўны трэнер каманды Златка Даліч вырашыў не рызыкаваць яго здароўем.

Бразовіч будзе з камандай падчас гульні. Пасля гэтага ў яго будзе некалькі дзён водпуску перад вяртаннем у «Інтэр».

Матч Харватыя – Марока адбудзецца 17 снежня. Пачатак а 18:00.