Усе навіны

Жыру можа застацца ў запасе на фінал ЧС-2022 з-за праблем з каленам

17 снежня 2022, 22:01

Нападаючы зборнай Францыі Аліўе Жыру можа не выйсці ў стартавым складзе каманды на фінал ЧС-2022 супраць Аргенціны.

Паводле інфармацыі L’Equipe, у форварда ўзніклі пэўныя праблемы з каленам падчас трэніроўкі. На гэтым жа занятку штаб Дзідзье Дэшама спрабаваў на яго пазіцыі Кіліяна Мбапэ, а злева ў атацы найграваўся Маркуса Цюрама.

У Катары Жыру вызначыўся 4 галамі ў 6 матчах.

Гульня з Аргенцінай адбудзецца заўтра, 18 снежня. Пачатак - у 18:00.