Усе навіны

Харватыя зарабіла 27 млн еўра за ЧС-2022, Марока – 25

17 снежня 2022, 23:23

Сталі вядомы сумы прызавых зборных, якія занялі трэцяе і чацвёртае месцы на чэмпіянаце свету-2022 у Катары.

Федэрацыі Харватыі, якая заваявала бронзавыя медалі, ФІФА выплаціць 27 мільёнаў еўра. Марока ж атрымае 25 мільёнаў еўра, паведамляе Sport.es.

Заўтра, 18 снежня, у фінале першынства згуляюць Аргенціна і Францыя. Пачатак – у 18:00.