Усе навіны

Усцінаў, Бярозкін, Велозу, Анцілеўскі і Хачатуран пакінуць «Тарпеда-БелАЗ» (Татур)

17 снежня 2022, 23:35
3

«Тарпеда-БелАЗ» пакінуць футбалісты Віталь Усцінаў, Яўген Бярозкін, Ліпэ Велозу, Аляксей Анцілеўскі і Андрэй Хачатуран, паведамляе тэлеграм-канал інсайдара-журналіста Уладзіслава Татура.

У гэтым сезоне ў складзе «Тарпеда-БелАЗа» Усцінаў згуляў у 27 матчах, Хачатуран – у 12, Бярозкін – у 28 (і забіў 3 мячы), Велозу – у 16 (1), Анцілеўскі – у 22 (2).

Раней прэс-служба «Тарпеда-БелАЗа» паведамляла, што клуб пакінуў і абаронца Дзмітрый Яшын.