Усе навіны

Погба прысутнічае ў VIP-ложы на фінале ЧС-2022

18 снежня 2022, 17:43

Траўміраваны паўабаронца зборнай Францыі Поль Погба прысутнічае на фінальным матчы ЧС-2022 сваёй каманды супраць Аргенціны.

29-гадовы футбаліст прысутнічае ў VIP-ложы разам з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам і прэзідэнтам ФІФА Джані Інфантына.

Нагадаем, што Погба не трапіў у заяўку на турнір праз тое, што не паспеў цалкам аднавіцца ад пашкоджання, атрыманага яшчэ летам.

Раней міністр спорту Францыі Амелі Удэа-Кастэра пацвердзіла, што Макрон збіраецца наведаць матч разам з траўмаванымі футбалістамі, у патэнцыйны пералік якіх уваходзіў не толькі Погба, але і Кантэ з Бензема.