Усе навіны

Лука Модрыч – уладальнік «Бронзавага мяча» ЧС-2022

19 снежня 2022, 16:46

ФІФА ўзнагародзіла паўабаронцу зборнай Харватыі Луку Модрыча званнем трэцяга лепшага гульца ЧС-2022.

Разам са сваёй камандай Харватыя заняла трэцяе месца на чэмпіянаце свету і згуляла ва ўсіх 7 матчах.

«Залаты мяч» сёлетняга чэмпіянату свету атрымаў Ліянэль Месі, а «Срэбраны мяч» – Кіліян Мбапэ.

«Бронзавы мяч» на гэтым чэмпіянаце свету стаў для Модрыча другой індывідуальнай узнагародай на чэмпіянатах свету. На ЧС-2018 Модрыч атрымаў «Залаты мяч».