Усе навіны

Філіпавіч змяніў БАТЭ на «Беверэн» з Д2 Бельгii

19 снежня 2022, 17:40
4

Абаронца барысаўскага БАТЭ Якаў Філіпавіч падпісаў кантракт з бельгійскім «Беверэнам» (Д2). Пра гэта паведамляе прэс-служба еўрапейскага клуба.

Тэрмін кантракта складзе 2,5 гады. Адзначаецца, што футбаліст перайшоў на правах вольнага агента.

У новым клубе футбаліст будзе выступаць пад 32 нумарам.

У мінулым сезоне Філіпавіч правёў 28 матчаў у чэмпіянаце Беларусі і аддаў 1 галявую перадачу.

Пасля 18 тураў «Беверэн» займае першае месца ў табліцы Д2.