Усе навіны

Фірміна, Кейта, Окслейд-Чэмберлен і яшчэ 3 гульца могуць пакінуць «Ліверпуль» зімой

20 снежня 2022, 15:55

У зімовае трансфернае акно «Ліверпуль» можа прадаць або аддаць у арэнду адразу 6 футбалістаў, паведамляе Anfield Edition са спасылкай на Liverpool FC News.

Каманду могуць пакінуць Раберта Фірміна, Набі Кейта, Алекс Окслейд-Чэмберлен, Натаніэль Філіпс, Бэн Доак і Бобі Кларк.