Усе навіны

Румбуціс пра фінал ЧС-2022: «На «Оскарах», «Канскіх ільвах» усе фільмы можна «зачахліць» і паказваць гэты фінал»

20 снежня 2022, 18:29

Экс-трэнер маладзёжнай зборнай Беларусі Людас Румбуціс падзяліўся меркаваннем аб фінале ЧС-2022, у якім Аргенціна абыграла Францыю (2:2, 4:2 пен.)

– Матч Аргенціна – Францыя стаў упрыгожаннем турніру. На ўсіх гэтых фестывалях, на «Оскарах», «Канскіх ільвах» і гэтак далей усе фільмы можна «зачахліць» і паказваць гэты фінал.

Шалёная гульня, калі адна каманда цалкам дамінуе 60 хвілін, а потым другая «прачынаецца» і за паўгадзіны робіць лік 2:2. Проста фантастыка!

У першым тайме зборнай Францыі на полі не было – было нейкае жэле, месіва, з якім аргентынцы рабілі, што хацелі. А ў другім тайме на поле ў сіняй форме выйшла зусім іншая каманда і гэта заслуга галоўнага трэнера французаў Дзідзье Дэшама, – сказаў Румбуціс.