Усе навіны
Photo

На святочным парадзе Аргенціны Эміліяна Марцінес насіў ляльку з тварам Мбапэ

21 снежня 2022, 09:09

Брамнік зборнай Аргенціны і найлепшы галкіпер ЧС-2022 Эміліяна Марцінес зноў пасмяяўся з вінгера зборнай Францыі Кіліяна Мбапэ.

На святочным парадзе каманды, на які выйшлі больш за 4 мільёны чалавек, Марцінес насіў з сабой ляльку з прылепленым да яе тварам Мбапэ.

Нагадаем, што ў раздзявальні пасля фіналу Марцінес сказаў: «Мбапэ, ён памёр».

24-гадовы француз зрабіў хет-трык у вароты Аргенціны і рэалізаваў пенальці ў пасляматчавай серыі, аднак гэта не дапамагло Францыі выйграць 2-і ЧС запар.