Усе навіны

Дырэктар «Мiнска» Васілевіч: «Самыя таленавітыя гульцы не глядзяць у бок роднага клуба, а глядзяць у бок добрага кантракту»

21 снежня 2022, 14:50

Дырэктар ФК «Мiнск» Андрэй Васілевіч падзяліўся меркаваннем пра праблемы з маладымі футбалістамі.

– Ёсць у нас праблемы ў школе – асаблівага падсілкоўвання няма. А самыя таленавітыя не глядзяць у бок роднага клуба, а глядзяць у бок добрага кантракту. Паспрабуем прыцягваць рабят чымсьці іншым.

– Чым?

– Гэта сакрэт.

– Чаму няма падсілкоўвання. Чыя віна?

– Цікавае пытанне. Тут няма адназначнага адказу: трэнер, бацькі, футбалісты. Усё ўвогуле. Часы зараз іншыя. Не ўсе трэнеры здолелі пад іх адаптавацца. Накладвае адбітак, што маладыя людзі абіраюць адукацыю, а не спорт. Усе жадаюць разумець у 15 гадоў, ці будзе ён прафесійным футбалістам ці не. На прыкладзе сусветных зорак мы бачым, што станаўленне футбалістаў да 25-26 год адбываецца. Тут кожнае дзіця ці бацька павінны самі вызначаць, ці гатовы яны прысвячаць увесь час футболу ці будуць імкнуцца да адукацыі, – лічыць Васілевіч.