Усе навіны

«Брэнтфорд» пацвердзіў, што Тоуні абвінавачваюць у парушэнні правілаў ставак

21 снежня 2022, 17:56

«Брэнтфорд» пацвердзіў, што форварда каманды Айвена Тоуні абвінавачваюць у парушэнні правілаў ставак.

«Футбольная асацыяцыя Англіі паведаміла «Брэнтфорду», што Айвену Тоуні прад'яўленыя абвінавачванні ў сувязі з верагоднымі парушэннямі правілаў ставак.

Нашы прыватныя перамовы з Айвенам і яго законнымі прадстаўнікамі на гэты конт працягваюцца.

Айвен павінен даць адказ да серады, 4 студзеня 2023 года.

На дадзеным этапе мы не будзем даваць далейшыя каментарыі», – сказана ў заяве клуба.