Усе навіны

Трэнер кіеўскага «Дынама» Лучэску: «Фенербахчэ» хацеў падпісаць мяне, але я сказаў, што зараз маё месца ва Украіне»

22 снежня 2022, 13:34

Галоўны трэнер кіеўскага «Дынама» Мірча Лучэску заявіў, што не будзе ўцякаць з Украіны з-за вайны.

«Хто прымусіць мяне гэта зрабіць? Я не магу здрадзіць гэтым хлопцам. «Фенербахчэ» хацеў падпісаць мяне, але я сказаў не. Сказаў, што зараз маё месца тут.

Хоць тое, што адбываецца ва Украіне і здаецца неверагодным, але пасля амаль года вайны гэта быццам бы стала нармальным, звыклым. Але аб вяртанні заўзятараў на ўкраінскія стадыёны размова не ідзе.

Як я жыву? Са страхам. Глядзіш у неба і не ведаеш, што можа адбыцца ў любы момант. Мы чуем шум самалётаў, пакуль знаходзімся на полі. Мы праводзім матчы за зачыненымі дзвярыма. Пакуль няма паветранай трывогі, мы гуляем, імкнучыся надаваць пільную ўвагу полі.

Здаралася, што нам даводзілася чакаць да гадзіны ў распранальні, перш чым мы змаглі працягнуць матч. Не ведаю, хто б зрабіў нешта падобнае на маім месцы, але я адчуваю сябе добра, робячы тое, што раблю», — сказаў Лучэску.

Нагадаем, з 24 лютага Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.