Усе навіны

Ураджэнец Лідскага раёна Міхневіч пакіне пасаду галоўнага трэнера зборнай Польшчы

22 снежня 2022, 14:26

Галоўны трэнер зборнай Польшчы Чэслаў Міхневіч сыдзе ў адстаўку. Пра гэта паведамляе польскі футбольны саюз.

Міхневіч афіцыйна пакіне сваю пасаду 31 снежня.

«Дзякуем Міхневічу за 11 месяцаў працы ў якасці галоўнага трэнера. Ён прыняў каманду ў няпросты час. Нягледзячы на гэта, яму ўдалося выйсці на чэмпіянат свету-2022», – заявіў прэзідэнт польскага футбольнага саюза Цэзар Кулеш.

Нагадаем, Міхневіч нарадзіўся ў Бярозаўцы Лідскага раёна, аднак вырас у польскім Біскупцы.

На ЧС-2022 зборная Польшчы ўпершыню за 36 гадоў выйшла ў плей-оф.