Усе навіны

Ваўт Вегарст: «Прынамсі, цяпер Месі ведае маё імя»

22 снежня 2022, 19:29

Нападаючы зборнай Нідэрландаў Ваўт Вегарст пракаментаваў канфлікт з капітанам зборнай Аргенціны Ліянэлем Месі пасля 1/4 фіналу ЧС-2022 (2:2, 3:4 пен.).

«Ліянель - найлепшы або адзін з найлепшых гульцоў усіх часоў.

Я хацеў выказаць яму сваю павагу пасля гульні, але ён усё яшчэ быў злы на мяне.

Прынамсі, цяпер ён ведае маё імя», - сказаў Вегарст у інтэрв'ю A Spor.