Усе навіны

Еўрапейскія клубы адмовіліся ад Раналду з-за скандальнага сыходу з «МЮ» і пераводу ў запас Партугаліі на ЧС-2022

23 снежня 2022, 13:55

The Times назваў прычыны, чаму клубы Еўропы вырашылі не падпісваць Крыштыяну Раналду.

Вялікую ролю адыграў скандальны сыход партугальца з «Манчэстэр Юнайтэд» і страта месца ў аснове зборнай Партугаліі на ЧС-2022.

Улічваючы ўзрост Роналду і высокія патрабаванні па заробку, каманды, якія ўдзельнічаюць у Лізе чэмпіёнаў, палічылі, што выдаткі будуць неапраўданымі, нават без аплаты трансферу.

Паведамляецца, што Раналду атрымаў прапанову з Катара, аднак варыянт з саудаўскім Аль-Насрам выглядае больш прывабна.