Усе навіны

Прэзідэнт федэрацыі футбола Іспаніі пра заяўку з Партугаліяй і Украінай на ЧС-2030: «Мы з'яўляемся моцнымі кандыдатамі»

23 снежня 2022, 14:31

Прэзідэнт Федэрацыі футбола Іспаніі Луіс Рубіялес распавёў пра сумесную заяўку Іспаніі, Партугаліі і Украіны на правядзенне ЧС-2030.

«Мы працягваем рухацца наперад з ідэяй правядзення чэмпіянату свету па футболе.

Мы маглі б гэта зрабіць за некалькі месяцаў, але з тым часам і сурʼёзнасцю, з якой мы працуем, мы моцныя кандыдаты.

Мы дагэтуль адзіная спартовая федэрацыя, у якой няма фінансавай дапамогі ад Вышэйшай спартовай рады, але гэтая сума ў памеры 7,5 мільёнаў еўра нам вельмі дапамагла бы. Мы будзем спрабаваць падпісаць пагадненне», — сказаў Рубіялес.