АдзінаборствыАмерыканскі футболАўта/мотаБабслей і санны спортБадмінтонБарацьбаБейсболБільярдБоксВалейболВеласпортВеславаннеВодныя віды спортуГімнастыкаГольфІншыяКанькабежны спортКёрлінгКіберспортКонны спортЛёгкая атлетыкаЛыжны спортНастольны тэнісПарусны спортПляжны футболПокерРэгбіСтральбаСучаснае пяцібор'еТрыятлонФехтаваннеФігурнае катаннеФутзалХакей з мячомХакей на травеЦяжкая атлетыкаШахматыЭкзатычныя вiдыЭкстрэмальныя віды
BE
Леау хоча застацца ў «Мілане», але агент Мендэш патрабуе ад клуба адпаведную прапанову
23 снежня 2022, 17:56
Праблемай у перамовах паміж вінгерам Рафаэлам Леау і «Міланам» з'яўляецца пазіцыя агента гульца Жоржэ Мендэша.
Як паведамляе Corriere Della Serra, 23-гадовы партугалец задаволены сваім становішчам у клубе і гатовы застацца, падоўжыўшы кантракт. Мендэш жа патрабуе, каб міланцы ўзнагародзілі Леау за ягоныя выступы і зрабілі адпаведную прапанову.
Па дзеючай дамове, разлічанай да 2024 года, Рафаэл атрымлівае 1,5 мільёна еўра ў сезон. Прадстаўнікі футбаліста жадаюць, каб гэтая сума вырасла да 7,5 мільёнаў.
«Мілану» будзе цяжка выплачваць гэтыя сродкі, аднак крыніца адзначае, што такія патрабаванні не з'яўляюцца для «расанеры» немагчымымі.