Усе навіны

УЕФА дазволіў правесці турнір развіцця з удзелам зборных Беларусі і Расіі, ён пройдзе ў Расіі

23 снежня 2022, 19:04

Прэзідэнт Расійскага футбольнага саюза Аляксандр Дзюкаў расказаў пра правядзенне міжнароднага турніру ў Валгаградзе з удзелам зборных Беларусі і Расіі.

Размова ідзе пра турнір сярод юнакоў да 16 гадоў.

«Мы дамовіліся з УЕФА правесці турнір развіцця з удзелам Расіі, Казахстана, Беларусі і Кыргызстана. Чацвёртай еўрапейскай краіны не знайшлося, таму была запрошана зборная Кыргызстана. Турнір павінен прайсці ў траўні ў Валгаградзе», – сказаў Дзюкаў.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.