Усе навіны

«МЮ» гатовы выплаціць адступныя за Энца Фернандэса

23 снежня 2022, 23:59

«Манчэстэр Юнайтэд» гатовы актываваць пункт пра адступныя ў кантракце паўабаронцы «Бенфікі» Энца Фернандэса, паведамляе журналіст Бруна Андрадэ.

Паміж бакамі ўжо вядуцца перамовы, манкуніянцы апярэджваюць «Ліверпуль» у барацьбе за гульца.

Каб пазбегнуць любой канкурэнцыі, «МЮ» гатовы заплаціць 120 млн еўра, якія прапісаны ў якасці адступных у кантракце аргенцінца.

Раней паведамлялася, што «Бенфіка» адхіліла прапанову «Ліверпуля» у памеры 100 млн еўра.

У бягучым сезоне Фернандэс забіў 3 мяча і аддаў 4 асіста ў 20 матчах.