Усе навіны

«Тарына» збіраецца выкупіць Улашыча ў «Вест Хэма»

24 снежня 2022, 09:24

«Тарына» гатовы актываваць опцыю выкупу арандаванага ў «Вест Хэма» Ніколы Улашыча, паведамляе журналіст Ніколо Скіра.

У «быкоў» ёсць магчымасць выкупіць 25-гадовага харвата за 15 млн еўра.

Галоўны трэнер «Тарына» Іван Юрыч лічыць футбаліста недатыкальным і ключавым у сваім праекце.

За 16 матчаў Улашыч вызначыўся 4 галамі і 3 выніковымі перадачамі.