Усе навіны

Асістэнт ВАР фіналу ЧС-2022: «Сітуацыя з сімуляцыяй Цюрама была складанай»

24 снежня 2022, 17:26

Рэферы Томаш Квяткоўскі, асістэнт ВАР Шымона Марчыняка на фінале ЧС-2022, расказаў, як прымаліся некаторыя з рашэнняў.

Паляк узгадаў пра эпізод, калі жоўтую картку за сімуляцыю ў штрафным Аргенціны атрымаў нападаючы французаў Маркус Цюрам.

«Гэта была складаная сітуацыя. Арбітры ВАР часта абапіраюцца на першае ўражанне. Тут быў альбо сур'ёзны фол, альбо сімуляцыя. Як толькі Шымон вырашыўся свіснуць у іншы бок, я сказаў, каб ён спыніў гульню, нам жа трэба ўсё кантраляваць.

Першы паўтор паказаў, што рашэнне дакладнае, а другі толькі пацвердзіў гэта. Мы хутка ўсё прааналізавалі, хаця гэта была няпростая гісторыя з пункту гледжання ВАР.

Шымон і гульцы заслугоўваюць найвялікшай пахвалы. Мы змаглі дапамагчы Марчыняку і суддзям, якія былі на полі, у такім складаным і патрабавальным матчы», – сказаў Квяткоўскі.