Усе навіны

Цітэ абрабавалі ў Рыа-дэ-Жанейра і папракнулі ў вылеце Бразіліі з ЧС-2022

24 снежня 2022, 20:18

Былы трэнер зборнай Бразіліі Цітэ быў абрабаваны ў Рыа-дэ-Жанэйра.

Падчас ранішняй прагулкі па пляжы Рыа-дэ-Жанэйра да 61-гадовага трэнера падбег злачынец і сарваў з шыі каралі.

Таксама рабаўнік папракнуў Цітэ ў вылеце пентакампеонаў з чэмпіянату свету.

Зборная Бразіліі ўступіла Харватыі ў 1/4 фіналу ЧС-2022 (1:1, пенальці 2:4). Цітэ сышоў з пасады трэнера нацыянальнай зборнай праз некалькі дзён пасля матча.