Усе навіны

Роберт Левандоўскі: «Не хачу тлумачыць, пра што мы гаварылі з Месі падчас матчу ЧС-2022»

25 снежня 2022, 19:56

Форвард зборнай Польшчы Роберт Левандоўскі распавёў, пра што размаўляў з Ліянэлем Месі пасля матчу з Аргенцінай (0:2) на ЧС-2022.

«Магу толькі сказаць, што гэта была прыемная размова. Я не хачу тлумачыць, аб чым мы гаварылі, але гэта быў выдатны дыялог.

Я ведаю, што нават пасля паразы ў першай гульні супраць Саудаўскай Аравіі Аргенціна была вялікім фаварытам перамогі», – сказаў Левандоўскі.