Усе навіны

Кевін Дэ Бруйнэ: «Холанд можа забіць 800 мячоў»

26 снежня 2022, 11:51

Паўабаронца «Манчэстэр Сіці» Кевін Дэ Бруйнэ пракаментаваў рэзультатыўнасць свайго аднаклубніка Эрлінга Холанда.

«Эрлінг апантаны галамі. У яго ўжо каля 200 галоў, таму ён, верагодна, можа дасягнуць адзнакі ў 600, 700 ці 800 галоў, калі будзе заставацца ў такой форме і рабіць тое, што робіць.

Эрлінг – нападаючы вышэйшага ўзроўню. Я не лічу, што ён адрозніваецца ад шматлікііх людзей. Гэта звычайны футбаліст, як і ўсе астатнія, і ён не ўспрымае сябе неяк асабліва.

Ён – усё яшчэ малады хлопец, які атрымлівае асалоду ад жыцця і вельмі сур'ёзна ставіцца да футбола. Ён любіць забіваць мячы, таму я думаю, што гэта самая ўнікальная рэч, якая ў яго ёсць», – сказаў Дэ Бруйнэ.