Усе навіны

Энца Фернандэс: «Я засяроджаны на «Бенфіцы», у нас матч у пятніцу»

27 снежня 2022, 09:33

Паўабаронца «Бенфікі» Энца Фернандэс адказаў на пытанне пра будучыню.

«Нічога не ведаю пра сваю будучыню, гэтым займаецца мой агент. Не хачу паглыбляцца ў тэму.

Я засяроджаны на «Бенфіцы», у нас матч у пятніцу», – сказаў Фернандэс.

Была інфармацыя, што на яго прэтэндуюць «Ліверпуль», «Манчэстэр Юнайтэд», «ПСЖ» і «Рэал». Статыстыка 21-гадовага цэнтрхава тут.