Усе навіны

Крыстоф Гальцье: «Мбапэ паказаў узорныя паводзіны пасля фіналу ЧС»

28 снежня 2022, 08:19

Галоўны трэнер «ПСЖ» Крыстоф Гальцье пракаментаваў паводзіны Ліянеля Месі і Кіліяна Мбапэ пасля фіналу ЧС-2022.

«Не каментую святкаванне аргенцінцаў, гэта іх справа. Як і паводзіны брамніка Аргенціны. Самае галоўнае, што бачыў у фінале – Месі і Мбапэ паціснулі рукі. Кіліян паказаў узорныя паводзіны пасля матча і пры атрыманні ўзнагароды. Ён прывітаў Леа і трэнера Аргенціны.

Важныя адносіны Месі і Мбапэ. Леа не паводзіў сябе неналежным чынам, так што давайце аддзяляць усё ад яго. Няма прычын усё блытаць у адну кучу, не буду каментаваць паводзіны брамніка. Кіліян паказаў вельмі добрую рэакцыю пасля паразы. Ён быў вельмі расчараваны, але ён змог павіншаваць Леа. Гэта вельмі добра для клуба», – сказаў Гальцье.