Усе навіны

Кавалевіч працягнуў кантракт з «Нёманам»

28 снежня 2022, 13:41

Як паведамляе прэс-служба «Нёмана», Ігар Кавалевіч працягнуў кантракт з клубам. Пагадненне разлічана да канца сезона 2023 года.

Трэнер ужо сёмы раз прадаўжае супрацоўніцтва з гродзенскай камандай. Упершыню каманду ён узначаліў у 2016 годзе.

На рахунку Кавалевіча 216 згуляных афіцыйных матчаў, у якіх гродзенцы атрымалі 85 перамог, 53 разы разышліся з сапернікам мірам, у 78 матчах пацярпелі паражэнне, пры агульнай розніцы забітых і прапушчаных мячоў 263-239.