Усе навіны
Фото

Чычкан перайшоў у «Дынама» з Батумі

28 снежня 2022, 15:05

Прэс-служба «Дынама» з Батумі паведаміла аб падпісанні беларускага варатара Антона Чычкана. Кантракт з галкіперам разлічаны на 1 год з магчымасцю падаўжэння.

Раней паведамлялася, што Чычкан пакінуў «Дынама» Тбілісі, да якога далучыўся 13 верасня 2022 года.

З клубам са сталіцы Грузіі галкіпер выйграў чэмпіянат краіны.

Нагадаем, што Чычкан патрапіў у «чорны спіс» Мінспорту.