Усе навіны

Неймар: «Пеле ператварыў футбол у мастацтва»

29 снежня 2022, 23:51

Нападаючы «ПСЖ» і зборнай Бразіліі Неймар адрэагаваў на навіну аб смерці Пеле.

«Да Пеле 10 было проста лічбай. Я прачытаў недзе гэтую фразу, у нейкі момант майго жыцця. Але гэтае выдатнае сцвярджэнне з'яўляецца няпоўным. Я б сказаў, што да Пеле футбол быў проста спортам.

Пеле змяніў усё. Ён ператварыў футбол у мастацтва, забаўку. Ён даў права голасу бедным, чарнаскурым, і галоўнае – ён паказаў Бразілію.

Футбол і Бразілія паднялі сваё значэнне назаўжды дзякуючы каралю! Ён сышоў, але яго магія застаецца. Пеле – гэта назаўжды! » – напісаў Неймар.