Усе навіны

Энца Фернандэс згадзіўся перайсці ў «Чэлсі» (Фабрыцыа Рамана)

30 снежня 2022, 12:07

Паўабаронца «Бенфікі» Энца Фернандэс згадзіўся на прапанову перайсці ў «Чэлсі». Пра гэта ў сваім Twitter паведамляе журналіст-інсайдар Фабрыцыа Рамана.

Абодва клубы вядуць перамовы пра патэнцыйны трансфер.

Лонданцы хочуць прапанаваць вялікую суму грошай замест актывацыі пункта з адступнымі (120 млн еўра – заўв.), аднак «Бенфіка» заўсёды патрабавала толькі поўную суму.

«Ліверпуль» і «Манчэстэр Юнайтэд» пакуль не рабілі прапаноў.