Усе навіны

«Эспаньёл» лічыць несправядлівым рашэнне мадрыдскага суда дазволіць Левандоўскаму згуляць у матчы супраць іх каманды

30 снежня 2022, 17:39

«Эспаньёл» пракаментаваў рашэнне мадрыдскага суда па ўрэгуляванні спрэчак прыпыніць 3-матчавую дыскваліфікацыю нападаючага «Барселоны» Роберта Левандоўскага і дазволіць яму згуляць у матчы паміж камандамі.

У клубе незадаволеныя, што яны не былі паінфармаваныя аб гэтым рашэнні афіцыйна, і што ўсё адбылося за 24 гадзіны да пачатку гульні. Рашэнне апісваецца як «няправільнае і несправядлівае».

Нагадаем, Левандоўскаму дазволілі згуляць у 15-м туры Ла Лігі супраць «Эспаньела», нягледзячы на рашэнне Спартовага адміністрацыйнага суда дыскваліфікаваць яго на 3 матчы.

Канчатковае рашэнне аб колькасці прапушчаных гульняў не будзе прынята да таго моманту, пакуль суд не завершыць аналіз аргументаў, вылучаных клубам наконт скарачэння дыскваліфікацыі.

Таму мадрыдскі суд дазволіў гульцу прыняць удзел у гульні, якая адбудзецца заўтра, 31 снежня, а 16 гадзіне.

Левандоўскі павінен быў прапусціць матчы Ла Лігі супраць «Эспаньёла», «Атлетыка» і «Бетыса».