Экс-нападаючы «Энергетыка-БДУ» Абдзіхолікаў: «Хачу гуляць у добрым чэмпіянаце, мая мэта – топ-5. Цяпер ёсць прапановы з Венгрыі, Польшчы і Турцыі»
Экс-форвард «Энергетык-БДУ» Бабур Абдзіхолікаў пракаментаваў свой сыход ад «студэнтаў» і пра планы на будучыню
– Вы правялі цудоўны сезон у «Энергетыку-БДУ», раскажыце, як атрымалася дасягнуць такой рэзультатыўнасці? Што для Вас было стымулам?
– Двухразовая трэніроўка, жаданне і мэта.
– У інтэрв'ю вы казалі, што тысячу разоў падумаеце, перш чым пакінуць клуб, што ж усё-такі стала такім момантам, з-за якога вы вырашыліся на гэты крок?
– Я хачу гуляць у добрым чэмпіянаце, мая мэта – топ-5, менавіта таму пара рабіць крок наперад.
– Ці былі прапановы ад беларускіх каманд?
– Не.
– Цяпер ёсць варыянты з працягам кар'еры?
– Так, ёсць прапановы з Венгрыі, Польшчы і Турцыі.
– Каманды першай пяцёркі?
– Розныя.
– Калі б стаяў выбар, грошы ці перспектыўны клуб?
– Перспектыўны клуб.
– Што можаце сказаць заўзятарам «Энергетыка-БДУ» перад стартам новага сезона?
– Я хачу сказаць вялікі дзякуй, яны перажывалі, хварэлі, я буду вельмі сумаваць. Перад стартам хачу пажадаць ім гэтак жа хварэць, перажываць і любіць каманду, – сказаў Абдзіхолікаў.